Класіка і сучаснасць на французскай мове

- 8:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У шосты раз абласны фестываль франкафонных тэатраў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які праходзіць на базе cярэдняй школы № 8 Гродна, запрасіў сваіх сяброў, аматараў і знатакоў тэатральнага мастацтва на французскай мове. Але на гэты раздыстанцыйна.

Калектывы з Гродна, Ваўкавыска і Ліды паставілі і знялі на відэа спектаклі на французскай мове. Кіраўнікі творча падышлі да выбару тэматыкі пастановак. У адной – гандляр прапануе ўсім набыць яго выдатныя парасоны, якія прыносяць шчасце ў кожны дом; у другой – хваробы спрачаюцца пра задавальненне, якое яны атрымліваюць, заражаючы дзяцей, але дзіця, на шчасце, абаронена любоўю бацькоў; у трэцяй – дзеці, пазбаўленыя клопату і абароны бацькоў, жывучы ў дзіцячым доме, як бедныя птушкі з параненым сэрцам, чакаюць і спадзяюцца знайсці сваю маці. А як жа без класікі? Калектыў “Шанс” з Ліды прадставіў на суд журы “Спячую прыгажуню” у сучаснай інтэрпрэтацыі.

Лепшым спектаклем VI фестывалю была прызнана пастаноўка франкафоннага тэатра “Люм’eр” сярэдняй школы № 8 Гродна “Параненыя сэрцы”. Калектыў быў адзначаны таксама ў намінацыі “Лепшае валоданне французскай мовай”. За “Лепшую жаночую ролю другога плана” узнагародзілі вучаніцу 11-га класа школы Акімаву Кацярыну. Лепшым акцёрам быў прызнаны Сухаў Фёдар, вучань 4 класа гімназіі № 9 імя Ф.П.Кiрычэнкі Гродна, лепшай актрысай – Паканечная Валерыя, вучаніца 5-га класа гімназіі № 1 Ваўкавыска. Дыплом у намінацыі “Арыгінальная інтэрпрэтацыя літаратурнага твора” адправіўся ў сярэднюю школу № 14 Ліды.

Святлана АНТРОПАВА,
настаўнiк французскай мовы СШ № 8 Гродна 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий