Кніжная хатка

- 7:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У сучасным свеце чалавек існуе ва ўмовах глабальнай камп’ютэрызацыі. На жаль, кнігі паступова губляюць сваю папулярнасць. Менавіта таму педагогі Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці задумаліся пра тое, як развіць цікавасць не толькі дзяцей, але і іх бацькоў да дзіцячай кнігі.

Перабраўшы мноства варыянтаў, мы вырашылі стварыць “Кніжную хатку” для абмену дзіцячымі кнігамі. Там бацькі могуць узяць любую кнігу і пачытать яе сваім дзецям. А таксама падзяліцца кнігай з іншымі.

“Кніжная хатка” вельмі спадабалася і дзецям, і іх бацькам. Дзеці яшчэ больш пачалі верыць у цуды, бо кожны раз, пакінуўшы сваю кнігу, на яе месцы могуць знайсці новую.

Такім спосабам мы прывіваем не толькі любоў да новых кніг, але знаходзім прымяненне і зусім старым, якія нам чытала ў дзяцінстве матуля.

Педагогі нашай дашкольнай установы спадзяюцца, што “Кніжная хатка” будзе функцыянаваць у нашым цэнтры доўга і падорыць шмат незабыўных эмоцый і добрых кніг дарослым і дзецям.

Ірына БУДЗЬКО,
педагог-псіхолаг Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий