Кальчуны – наш любы край

- 7:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Кальчунскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці арганізавана сістэма работы па выхаванні эмацыянальнага пазітыўнага стаўлення дашкольнікаў да малой радзімы.

Галоўныя напрамкі работы педагагічнага калектыву накіраваны на адукацыйную дзейнасць, якая дае выхаванцам уяўленні пра Кальчунскі край: назіранні, экскурсіі, прагулкі; якая спрыяе паглыбленню і сістэматызацыі ведаў: тэматычныя заняткі, гутаркі, дыдактычныя гульні; у якой дзеці выкарыстоўваюць атрыманыя веды і выказваюць свае адносіны да падзей і мясцін Кальчунскага краю: выяўленчае мастацтва, гутаркі, складанне апавяданняў; а таксама работу з бацькамі; стварэнне развіваючага асяроддзя.

Педагогі Кальчунскага ДЦРД ужо з малодшай групы выхоўваюць уважлівыя адносіны дзяцей да бацькоў і членаў сям’і. Паступова знаёмяць выхаванцаў з дашкольнай установай, з назвай аграгарадка Кальчуны. Пачынаючы з сярэдняга дашкольнага ўзросту педагогі пашыраюць веды пра самыя прыгожыя мясціны Кальчунскага краю з дапамогай гульняў, паходаў і экскурсій.

У старэйшым дашкольным узросце педагогі замацоўваюць атрыманыя веды, знаёмяць з выдатнымі людзьмі малой радзімы, традыцыямі роднай старонкі. Больш за ўсе выхаванцам падабаюцца гульні “Знайдзі пару”, “Што? Дзе? Калі?”.

Выхаванне патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту – гэта шматгранны і працаёмкі працэс, які закранае ўсе бакі жыццядзейнасці. Удзел у гэтым працэсе павінны прымаць і сям’я, і ўстанова дашкольнай адукацыі. Толькі агульнымі намаганнямі можна выхаваць пакаленне людзей, якія стануць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.

Аксана МАЛЫШКА,
выхавальнік-метадыст Кальчунскага ДЦРД Ашмянскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий