У бібліятэцы Любчанскай сярэдняй школы прайшла сустрэча-гутарка, прысвечаная народным строям Панямоння. Іх варыянты можна было пабачыць на керамічных ляльках-званочках.
Такую незвычайную калекцыю паказала вучням першага класа керамістка Вольга Жарнасек. Яна расказала дзецям цікавыя факты пра беларускія строі і засяродзілася на адзенні жыхароў Гродзенскай вобласці. У калекцыі Вольгі былі прадстаўлены добра даследаваныя навукоўцамі строі: ваўкавыска-камянецкі, вілейскі, мастоўскі і навагрудскі. Апошні, як адзначыла Вольга, характэрны і для жыхароў Любчы характэрны і для нашых мясцін.
Гутарка з майстрыхай не абмежавалася толькі народнымі строямі. Дзеці актыўна задавалі пытанні наконт яе рамяства і выкарыстання гліны ў даўнія і цяперашнія часы.
Жанна АЛЯШКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна