Святкаванне Міжнароднага дня сям’і стала добрай традыцыяй ясляў-сада № 10 Навагрудка.
У гэты дзень у сярэдняй групе прайшлі мерапрыемствы, дзякуючы якім дзеці маглі больш даведацца пра роднасныя сувязі і сямейныя каштоўнасці. Выхавальнікі правялі з малымі гутаркі на тэмы “Мая дружная сям’я”, “У якія гульні я гуляю з маці і татам”, “Што такое радаслоўнае дрэва”, гулялі ў гульні “Адгадай, хто я табе”, “Маці-дачка”, “Матчыны памочніцы”, чыталі вершы і апавяданні пра сям’ю, адгадвалі загадкі. Увечары хлопчыкі і дзяўчынкі павіншавалі сваіх бацькоў паштоўкамі, якія з любоўю і цеплынёй зрабілі сваімі рукамі.
Усе праведзеныя ў гэты дзень мерапрыемствы спрыялі далучэнню выхаванцаў да ўмацавання сямейных каштоўнасцей. Гэта вельмі важна, бо ўсё, што дзіця атрымлівае ў сям’і – любоў, клопат, увагу, – яно абавязкова пранясе праз усё сваё жыццё.
Таццяна РАДЗІЕЎСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка