Сям’я – гэта шчасце

- 12:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванне каштоўнасных адносін да сям’і ў дашкольнікаў сёння з’яўляецца адной з прыярытэтных педагагічных праблем, ад вырашэння якой залежыць не толькі дабрабыт іх будучых сем’яў, але і грамадства ў цэлым.

У старшай “А” групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення ясляў-сада № 10 Навагрудка прайшоў тэматычны тыдзень “Мая сям’я”, прысвечаны Міжнароднаму дню сям’і.

У групе былі праведзены гутаркі і заняткі, з якіх выхаванцы яшчэ больш даведаліся пра тое, што сям’я – гэта самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. Дзеці чыталі вершы, прыказкі і прымаўкі пра сям’ю, прайгравалі розныя сямейныя сітуацыі ў сюжэтна-ролевых гульнях. Разам з бацькамі была арганізавана выстава “Маё генеалагічнае дрэва”. Малыя з вялікім задавальненнем расказвалі пра сваіх сястрычак і брацікаў, мам і тат, пра бабуль і дзядуль, пра сямейныя каштоўнасці кожнай сям’і.

Усе свае пачуцці да родных людзей выхаванцы адлюстравалі ў малюнках “Мама, тата, я – дружная сям’я”, а ў знак падзякі за любоў і клопат бацькоў дзеці падрыхтавалі для сваіх блізкіх падарункі – аплікацыі з выявай рамонка як знака сям’і.

Вольга ЦІШУК,
выхавальнік ясляў-сада № 10 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий