Навялі парадак

- 8:25БРЕСТЧИНА, Регионы

У Маларыцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці не адзін год дзейнічае валанцёрскі атрад “Мара”.

Юнакі праводзяць прафілактычную работу, дапамагаюць пажылым і нямоглым людзям, распрацоўваюць і рэалізоўваюць сацыяльныя праекты і акцыі, прапагандуюць здаровы лад жыцця, павышаюць экалагічную культуру насельніцтва.

Нядаўна ў рамках акцыі “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям” валанцёры пад кіраўніцтвам сакратара пярвічнай арганізацыі БРСМ Юліі Кандрушэнка наведалі 85-гадовага старшыню раённай арганізацыі Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму Аляксея Крываблоцкага. Юнакі навялі парадак на яго прысядзібным участку, правялі абрэзку пладовых дрэў у садзе.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце
Маларыцкай раённай гімназіі

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий