- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Будзем актыўнымі ў спорце

“Ні дня без спорту!” – так кажуць настаўнікі фізічнай культуры і здароўя СШ № 1 Навагрудка Іосіф Іосіфавіч Гіго і Іван Іванавіч Гарэлікаў.

У Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту яны атрымалі ўзнагароды і віншаванні з прафесійным святам ад упраўлення спорту і турызму Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, а таксама педагагічнага калектыву школы.

На разнастайных спаборніцтвах н  т ашы настаўнікі фізічнай культуры і здароўя годна дэманструюць свой высокі ўзровень падрыхтоўкі, мужнасць і волю да перамогі.

Заняткі спортам дапамагаюць вучням заставацца здаровымі і спрытнымі. Нашы любімыя віды спорту – гэта лёгкая атлетыка і футбол. Так, футбол. У школе ў яго гуляюць не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі. Гэтыя віды спорту дапамагаюць нам быць сабранымі і акуратным ва ўсім.

Дні здароўя ў школе аб’ядноўваюць усіх у вялікую спартыўную каманду. Так, у майскі дзень у гарадскім парку мы пераадолелі дыстанцыю ў 1,5 кіламетра. А затым згулялі сяброўскі футбольны матч. З лікам 8:9 перамагла каманда дзяўчынак. Але не важна, хто перамог, важна, хто ўдзельнічаў.

Для сябе нашы вучні выставілі прыярытэты і прадумалі рэжым дня. Рэгулярнасць у паўсядзённых справах спрыяе здароваму ладу жыцця: спаць сем гадзін у дзень, уставаць рана, правільна харчавацца, займацца фізкультурай. Бярыце прыклад з нас!

Алеся РАХОЎСКАЯ,
вучаніца 4 «Б» класа, СШ № 1 Навагрудка,
Наталля КЛОК,
настаўнік інфарматыкі СШ № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ