Дзеці ў гасцях у пчол

- 7:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пчаліны вулей, карысныя ўласцівасці мёду, кветкі-меданосы, ахова пчол – вельмі добрая тэма для арганізацыі заняткаў, гульняў, вандровак. Асабліва ў такі важны дзень, як Сусветны дзень пчол, які адзначаецца кожны год 20 мая.

На тэрыторыі ясляў-сада № 10 Смаргоні арганізавана экалагічная сцежка, на якой створаны аб’ект “Пчальнік”. Вось сюды гаспадары экалагічнай сцежкі, Маша і Мядзведзь, запрасілі нашых выхаванцаў у госці да самых працавітых істот на нашай планеце – пчол. Тут дзеці змаглі не толькі даведацца пра цікавыя факты з жыцця пчол, прачытаць вершы, адгадаць загадкі пра пчол і іншых насякомых, пагаварыць пра неабходнасць аховы пчол, але і бліжэй разгледзець вуллі, саміх пчол, матылькоў і стракоз, якія “прыляцелі” на цудоўныя кветкі, што растуць на пчальніку. У канцы падарожжа дзеці вырашылі пачаставаць Машу і Мядзведзя мёдам, які захоўваецца ў бочцы на пчальніку.

А летам нашы выхаванцы будуць чакаць у госці сапраўдных пчол, якім яны пасадзілі расліны-меданосы на аб’екце “Зялёная аптэка”.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий