У госці Буслік завітаў

- 8:31ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 Бусел – сімвал нашай краіны. Нядаўна Буслік завітаў у госці да хлопчыкаў і дзяўчынак другой малодшай групы № 1 ДЦРД № 1 Навагрудка, каб запрасіць у цікавае падарожжа.

Для таго, каб апынуцца ў атмасферы даўніны, адчыніць чароўны куфэрак, патрэбна было вытрымаць шмат выпрабаванняў: адказаць на пытанні, адгадаць загадку, прадэкламаваць вершы. І толькі потым можна было пачуць цікавы аповед Бусліка пра беларускія народныя цацкі – свістулькі, пра вышываныя вырабы – абрусы, сурвэткі, пра беларускі нацыянальны касцюм. А таксама пагуляць у беларускую народную гульню “Лапці”. Ну, а напрыканцы безумоўна цікавай і пазнавальнай сустрэчы – атрымаць заслужаныя ўзнагароды ад Бусліка. А самае галоўнае – адчуць сябе нашчадкам багатага мінулага свайго народа.

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі ДЦРД № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий