Метадычны дыялог

- 7:44ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Майстар-клас для педагогаў – выдатны спосаб пераняць цікавыя ідэі. Настаўнік і кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага профілю Любчанскай сярэдняй школы В.В.Вееўнік запрасіла ў сваю метадычную майстэрню калег з іншых метадычных фарміраванняў.

Ішла размова па тэме “Інтэрактыўныя метады навучання – інструментарый сучаснага педагога”. Удзельнікі метадычнага аб’яднання прыродазнаўчага профілю, прааналізаваўшы прапанаваны відэаролік, вызначылі каштоўнасць праблемнага і пошукавага навучання. Творчая лабараторыя настаўнікаў пачатковых класаў склала кластар аб карыснасці інтэрактыўных метадаў.

Усіх зацікавіў рэсурс mindomo.com, які дазваляе ствараць інтэлект-карты. Настаўнікі, вывучыўшы магчымасці гэтага рэсурсу, паспрабавалі самі стварыць “разумныя карты”. Усе ўдзельнікі пагадзіліся, што на ўроку выкарыстанне такіх карт дае магчымасць актывізаваць разумовую дзейнасць вучняў, дазваляе структураваць вучэбны матэрыял.

Марына ЛЯЎША,
намеснік дырэктара па ВР Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий