Я б у ратавальнікі пайшоў

- 17:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У яслях-садзе № 11 Навагрудка праводзіцца вялікая работа па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці ў выхаванцаў. Аднак праблемы, звязаныя з бяспекай дзяцей, немагчыма вырашыць толькі ў рамках дзіцячага саду. Поспех у гэтым напрамку можа быць дасягнуты толькі пры цесным узаемадзеянні з бацькамі выхаванцаў.

Так, выхавальнікі груп старэйшага дашкольнага ўзросту сумесна з сям’ёй Соф’і і Данііла Галіцкіх прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу “Я б у ратавальнікі пайшоў”. Дзеці разам з татам пад кіраўніцтвам педагогаў вырабілі дзіцячы касцюм ратавальніка і верталёт МНС будучыні з дзіцячай каляскі.

Праца была карпатлівай і цікавай, дазволіла ўсім удзельнікам праявіць сваю творчасць і фантазію. Соф’я і Данііл з задавальненнем прынялі ўдзел у відэапрэзентацыі касцюма і верталёта МНС будучыні.


Таццяна КВЕТКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 11 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий