- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Выбралі прыгажуню года

 

У Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы адбыўся традыцыйны конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства. У навучальнай установе выбралі Міс каледж 2020.

Удзел у конкурсе сёлета прымалі 17 навучэнак. Пасля пераадолення няпростых выпрабаванняў, фіналісткамі сталі толькі чатыры дзяўчыны.

У фінале прэтэндэнткі на ганаровае званне бліснулі прыроднай прыгажосцю і чароўнасцю, раскрылі шматграннасць сваіх талентаў. Канкурсанткам неабходна было справіцца са шматлікімі заданнямі. Дзяўчыны крэатыўна прадстаўлялі сябе, здзіўлялі рознымі талентамі, праяўлялі арыгінальнасць у стварэнні касцюмаў з падручных матэрыялаў, дэманстравалі кулінарнае майстэрства, уражвалі грацыяй у конкурсе дэфіле і фотасесіі і нават спаборнічалі ва ўменні найбольш стыльна завязваць гальштук.

Як паведамілі ў каледжы, конкурс праводзіўся з выкананнем усіх неабходных у наяўнай эпідэміялагічнай сітуацыі рэкамендацый. У зале прысутнічала толькі журы. Аднак сябры і родныя ўсё ж змаглі падтрымаць канкурсантак у анлайн-рэжыме. Была арганізавана прамая трансляцыя конкурсу на афіцыйных старонках каледжа ў папулярных сацыяльных сетках. Дзякуючы новым тэхналогіям, цікавасць да конкурсу праявілі сваякі дзяўчат з Украіны, Расіі і іншых краін. У прыхільнікаў нават была магчымасць прыняць удзел у анлайн-галасаванні.

Па выніках фінальных заданняў ганаровы тытул “Міс каледж – 2020” заваявала Вікторыя Андрэева. Адметна, што ўзнагароды атрымалі ўсе ўдзельніцы. Дзяўчаты былі адзначаны падарункамі ад спонсараў, кіраўніцтва каледжа, прафсаюза навучэнцаў і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота дадзена ўстановай адукацыі

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ