Медыяадукацыя на ўроках рускай мовы і літаратуры

- 7:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Абласны метадычны трэнінг для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў і творча працуючых настаўнікаў рускай мовы і літаратуры па тэме “Медыяадукацыя ў дзейнасці настаўніка рускай мовы і літаратуры як сродак фарміравання інфармацыйнай граматнасці вучняў” быў арганізаваны Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі сумесна з Бераставіцкім вучэбна-метадычным кабінетам.

Эфектыўны вопыт педагагічнай дзейнасці настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Бераставіцкага раёна па выкарыстанні медыятэкстаў і медыякантэнта пры выкладанні вучэбных прадметаў “Руская мова” і “Руская літаратура” прадставілі педагогі сярэдняй школа аг. Пагранічны. Выбар гэтай установы для правядзення абласнога метадычнага мерапрыемства абумоўлены напрацаваным практычным вопытам, атрыманым педагогамі ў ходзе рэалізацыі ў 2015–2018 гадах інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання медыякультуры вучняў ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-камунікатыўнага асяроддзя ўстановы адукацыі”. У 2017 годзе на базе ўстановы створаны раённы рэсурсны цэнтр “Медыяадукацыя як сродак фарміравання інфармацыйнай граматнасці вучняў”.

Метадычны трэнінг быў праведзены з выкарыстаннем магчымасцей дыстанцыйных тэхналогій. Педагогамі школы былі падрыхтаваны і запісаны відэафрагменты ўрокаў і майстар-класаў.

Настаўнік рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Вольга Мікалаеўна Конік прадэманстравала выкарыстанне кінафрагмента як прадуктыўнага сродку медыяадукацыі на ўроку рускай літаратуры ў 5 класе па тэме “Дружба Жыліна і Дзіны” (па апавяданні Л. Талстога “Каўказскі палонны”).

Супастаўляльны аналіз арыгінальнага і парадыйнага медыятэкстаў, іх агучванне былі прадстаўлены ў відэафрагменце ўрока рускай мовы ў 11 класе па тэме “Маўленчыя зносіны” настаўнікам рускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Тарэзай Антонаўнай Кароль.

Таксама Вольга Мікалаеўна прапанавала ўдзельнікам відэамайстар-клас “Развіццё крытычнага мыслення вучняў сродкамі аналізу разнастайных медыятэкстаў на ўроках рускай літаратуры”, у ходзе якога прадэманстравала віды медыятэкстаў і прыёмы работы з імі. Такім чынам адбылася трансфармацыя ўрока літаратуры ў медыяўрок.

Браніслаў КІСЯЛЕЎСКІ,
загадчык Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий