Захавальнікі Бесядзі

- 8:13МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Ужо больш дзесяці гадоў у нашай школе працуе экалагічная ініцыятыўная група “Захавальнікі Бесядзі”, арганізаваная настаўнікам біялогіі Кацярынай Сяргееўнай Тавстой. Ініцыятыўная група актыўна працуе над захаваннем унікальнай прыроды Хоцімшчыны.

Ужо даўно “Захавальнікі Бесядзі”– актыўныя ўдзельнікі рэспубліканскай акцыі “Чысты вадаём”. Сёлета ініцыятыўная група пры падтрымцы супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прывяла ў парадак берагавыя лініі рэк Бесядзь і Жадунь у межах горада, а таксама гарадскога возера.

У маі сябры ініцыятыўнай групы “Захавальнікі Бесядзі” правялі шэраг акцый, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі. Напярэдадні свята рабяты наведалі помнікі і абеліскі памяці загінулых воінаў Вялікай Айчыннай вайны, размешчаныя ў Хоцімскім раёне. Навучэнцы ачысцілі ад смецця тэрыторыі вакол памятных месцаў, усклалі кветкі да помнікаў, ушанаваўшы хвілінай маўчання тых, хто не вярнуўся з вайны.

“Захавальнікі Бесядзі” пастаянна ажыццяўляюць асветніцкую дзейнасць па фарміраванні экалагічнай культуры насельніцтва. Акрамя інфармацыйнай і агітацыйнай работы, навучэнцы ўзялі на сябе задачы своеасаблівага экалагічнага цэнтра, які ўвасабляе ў жыццё праекты па ахове прыроды ў нашым гарадскім пасёлку. Разнастайныя акцыі ініцыятыўнай групы ўключаюць у сябе комплекс мерапрыемстваў, якія выхоўваюць экалагічную культуру і вучаць захоўваць унікальную прыроду Хоцімскага краю.

Кацярына БАРАДЭНКА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 Хоцімска

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий