Інтэлектуальнае спаборніцтва ў анлайн-фармаце

- 10:03МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Анлайн-алімпіяду па біялогіі арганізавалі ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Удзел у інтэлектуальным спаборніцтве прынялі навучэнцы 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва і Бабруйска.

Алімпіяда праводзілася дыстанцыйна на платформе Moodle без папярэдняга адбору ўдзельнікаў. Сам удзел быў добраахвотным і бясплатным. Усяго ў анлайн-алімпіядзе спаборнічалі 44 навучэнца з 16 навучальных устаноў. Конкурсныя заданні ахоплівалі розныя тэмы па прадмеце, але не выходзілі за рамкі вучэбнай праграмы.

Па выніках алімпіяды самыя трывалыя веды прадэманстравалі навучэнцы сярэдняй школы № 45 Магілёва Карына Драбінка, Валерыя Дарашэнка, Лізавета Ляцко і Лія Тышкевіч, якія былі адзначаны прызавымі дыпломамі. Астатнія ўдзельнікі атрымалі адпаведныя сертыфікаты. Не забыліся і пра педагогаў, якія рыхтавалі дзяцей. Ім уручылі падзячныя пісьмы.

Адметна, што арганізацыя інтэлектуальных спаборніцтваў ў дыстанцыйным фармаце ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы праводзіцца рэгулярна. Толькі ў гэтым навучальным годзе ва ўстанове арганізавалі тры анлайн-алімпіяды.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота дадзена ўстановай адукацыі

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий