Шчаслівае дзяцінства міжэрыцкіх школьнікаў

- 0:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Як арганізаваць школьнае свята ва ўмовах эпідэмічнай сітуацыі? Як зрабіць так, каб цікава і карысна было кожнаму ўдзельніку? Гэтыя пытанні штодзень абмяркоўваюцца сярод педагогаў Міжэрыцкага дзіцячага сада – базавай школы імя У.Ляха.

Міжнародны дзень абароны дзяцей прыпадае на самую любімую пару года, лета. Гэта свята шчаслівага дзяцінства. Сёлета яно адзначаецца ў панядзелак, 1 чэрвеня, у дзень пачатку доўгачаканых і доўгіх канікул.

Каб свята атрымалася вясёлым, запамінальным, педагогі і дзеці пачалі рыхтавацца да яго загаддзя. Адбіраліся лепшыя прапановы, свежыя ідэі. Пры складанні праграмы ўлічвалі ўзрост вучняў, іх творчыя здольнасці. Зараз мы з упэўненасцю можам сказаць, што Міжнародны дзень абароны дзяцей у нашай адукацыйнай установе будзе насычаны разнастайнымі анлайн-віктарынамі, гульнямі, песнямі таленавітых выканаўцаў. Мы займемся здымкам відэароліка “Прывітанне, лета!”, а таксама традыцыйна арганізуем конкурс малюнкаў на асфальце. Дарэчы, у гэты дзень кожны школьнік зможа выбраць сабе занятак па душы, прымяніць сваю фантазію. Безумоўна, кожнае дзіця атрымае салодкі пачастунак.

Наш педагагічны калектыў прыкладае максімум намаганняў для таго, каб нашы дзеці ў будучыні мелі толькі цёплыя ўспаміны пра свае дзіцячыя гады.

Ніна ВАЛАДАШЧЫК, Аксана ТРУБЕЙ,
педагогі Міжэрыцкага дзіцячага сада – базавай школы імя У.Ляха
Зэльвенскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий