У аб’ектыве — лета

- 1:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Праз некалькі дзён наступіць доўгачаканае лета. І пачнецца яно з вельмі важнага для ўсіх нас дня Дня абароны дзяцей. А дзеці ў нашым жыцці гэта самае добрае, самае дарагое.

У Клайшанскай базавай школе стала добрай традыцыяй адзначаць гэты дзень. І заўсёды гэта – весялосць, радасць, шчасце! Святу папярэднічала  арганізацыя фотапраекта “Усміхніся, планета! У аб’ектыве лета!” Дзеці з радасцю фатаграфавалі сябе і сваіх сяброў.

Пасля сэлфіянату хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у свяце “Кветкавая вясёлка”. Гэта была гульнявая праграма на кветкавую тэму. Дзяцей падзялілі на каманды, якія, атрымаўшы маршрутныя лісты, адправіліся ў падарожжа па станцыях: “Рамонак”, “Незабудка”, “Дзьмухавец”, “Пралеска”. Там дзяцей чакалі выпускнікі і настаўнікі, якія падрыхтавалі для іх забаўныя заданні, конкурсы, загадкі. Усе без выключэння прайшлі “па купінах”, збіралі “дзьмухаўцы”, спляталі іх у вянкі, слухалі і адгадвалі галасы жывёл, займаліся дыхальнай гімнастыкай.

Свята выйшла займальным, вясёлым, радасным. У завяршэнне свята ўсе ўдзельнікі атрымалі сувеніры.

Наперадзе ў хлопчыкаў і дзяўчынак летнія канікулы, работа прышкольнага аздараўленчага лагера. А сённяшняе мерапрыемства можна лічыць іх яркім пачаткам.

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий