1 чэрвеня, першы дзень самай цёплай, яркай і маляўнічай пары года – лета. Менавіта ў гэту цудоўную пару ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Выхаванцы вучэбна-педагагічнага комплекса Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа прынялі актыўны ўдзел у спартыўна-крэатыўным свяце “Вось першы чэрвеньскі дзень – Дзень абароны ўсіх дзяцей”.
Дзеці з задавальненнем расказвалі вершы пра лета, дзяцінства, выконвалі вясёлыя песні. У госці да дзяцей прыйшлі задорныя героі Забіяка і Весялінка, якія сумесна з выхаванцамі гулялі, жартавалі.
Свята дзяцінства, радасці, шчасця атрымалася на славу! Усіх віншуем з Днём абароны дзяцей! Няхай нашы дзеці як можна даўжэй застаюцца дзецьмі: бесклапотнымі, вясёлымі, радаснымі. Хочацца пажадаць, каб кожнае дзіця было здаровым і акружаным клопатам бацькоў. Хай неба над галавой заўсёды будзе мірным, а кожны новы дзень – добрым і цікавым.
Жанна ГРЫШАН,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Асінаўшчызненскага яслі-сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна