Сустрэлі лета анлайн

- 0:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Радасна, звонка і цёпла прайшоў Дзень абароны дзяцей у яслях-садзе № 10 Смаргоні. Прычым ён быў аднолькава прыемным для малых, якія знаходзіліся у садку і для тых, хто заставаўся дома.

 Да свята мы сталі рыхтавацца загадзя, усё добра прадумалі. У гэтым годзе мы вырашылі арганізаваць мерапрыемства з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, каб прыцягнуць да ўдзелу як мага больш нашых выхаванцаў. На сайце ўстановы стварылі старонку “Дзень абароны дзяцей 2020”. Прапанавалі ўсім жадаючым паўдзельнічаць у флэшмобе “Падары ўсмешку лету”. Жадаючых было шмат, нашы выхаванцы і іх блізкія дарылі чароўныя і гарэзлівыя ўсмешкі цёплай пары года.

Дзеці любяць маляваць і рабіць вырабы. На сайце была арганізавана фотавыстава дзіцячых работ “Сонечнае лета”. А як выдатна тварыць разам з дарослымі! І гэтая магчымасць была дадзена нашым выхаванцам пры правядзенні фотавыставы сумесных малюнкаў дзяцей і дарослых.

На сайце хлопчыкі і дзяўчынкі таксама мелі магчымасць паглядзець і паслухаць мультканцэрт летніх песень для дзяцей.

Летам важна выконваць правілы бяспекі. Іх нашы дашкаляты змаглі паўтарыць у гульнявой форме, праглядаючы відэаролік “Правілы бяспекі для дзяцей у гульнявой форме”.

Ну а для выхаванцаў, якія прыйшлі ў дашкольную ўстанову, мы пастараліся стварыць святочную атмасферу і парадаваць іх гульнямі, песнямі, танцамі, вясёлымі эстафетамі.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий