- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Апошні званок у рэжыме анлайн

 

Апошні званок – адно з самых маляўнічых, цёплых і доўгачаканых святаў. Сёлета гэтае свята ўвойдзе ў гісторыю. Упершыню цырымонія прайшла ў анлайн-фармаце і па класах. У сярэдняй школе № 7 Навагрудка ў рэжыме анлайн празвінеў апошні званок для выпускнікоў 9 і 11 класаў.

У фармаце відэаканферэнцыі на сувязь выйшлі настаўнікі, бацькі і навучэнцы. Выпускнікі 11-х класаў не змаглі ўседзець у гэты дзень дома і прыйшлі прыбраныя і з букетамі кветак у школу. У гэты дзень выпускнікам адрасаваліся самыя добрыя пажаданні.

Жадаем усім выпускнікам толькі светлай дарогі ў гэтым жыцці, перспектыў, ясных гарызонтаў і ўдачы ва ўсіх пачынаннях. Вы – наша будучая апора, пакаленне, якое працягне развіваць самыя значныя кірункі ў ахове здароўя, адукацыі, будаўніцтве, навуцы, палітыцы. Цяпер вы знаходзіцеся на тым жыццёвым этапе, калі вельмі важна вызначыцца, якія дзверы вы адкрыеце, кім станеце. Жадаем вам свядома падысці да такога выбару, паколькі часта менавіта ад гэтага
залежыць вельмі многае ў жыцці чалавека.

Вольга КУР’ЯН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 7 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ