Сімвал дружбы дзяцей і педагогаў

- 23:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У кожным дзіцячым садзе педагогі памятаюць кожнага свайго выпускніка. У гэтым годзе мы вырашылі разам з выпускнікамі і бацькамі пасадзіць алею, якая будзе сімвалам нашай дружбы: дзяцей і педагогаў дзіцячага сада.

З задавальненнем да нас далучыліся і бацькі, якія набылі і перадалі саджанцы кустоў і маладых дрэў дашкольнай установе. Спадзяёмся, што алея дружбы будзе з кожным годам станавіцца ўсё большай і прыгажэйшай.

Мы верым, што праведзеная праца пакіне добры след у душы кожнага дзіцяці. Бо нашым дзецям належыць будучыня, і мы, дарослыя, павінны навучыць іх любіць прыроду і ахоўваць яе. Дзякуючы акцыі па пасадцы алеі дружбы на тэрыторыі ўстановы з’явіліся маладыя клёны, ліпы і бярозы. Хочацца пажадаць нашым выпускнікам зрабіць яшчэ шмат добрых спраў. Хай растуць і шумяць сваёй маладой лістотай гэтыя дрэўцы яшчэ шмат гадоў, а ў памяці выпускнікоў застанецца асаблівы дзень, калі кожны з іх пасадзіў сваё дрэва.

Вольга АНДРЭЙЧЫК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі
ДЦРД № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий