Экзамен анлайн

- 15:57ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Як вучням дапамагчы падрыхтавацца да экзамену так, каб яны сябе адчувалі ўпэўнена? Ужо колькі год запар у нашай школе праводзіцца пробны экзамен па гісторыі Беларусі.

Звычайна ён праходзіць у класе за тыдні два-тры да канца IV чвэрці. Фарміруецца экзаменацыйная камісія з настаўнікаў гісторыі, друкуюцца білеты. На пробным экзамене вучні даюць адказы на экзаменацыйны білет, вучацца спраўляцца са сваімі эмоцыямі. Пасля такой “рэпетыцыі”, калі яны прыходзяць на сапраўдны экзамен, ужо ведаюць, што гэта такое, і менш хвалююцца, адказваюць больш упэўнена. Пробны экзамен – гэта шанс прааналізаваць свой адказ, знайсці ў ім слабыя і моцныя бакі, дапрацаваць матэрыял, калі гэта неабходна.

Сёлета з вучнямі вырашылі правесці экзамен дыстанцыйна, выкарыстаўшы платформу Zoom. Спачатку на платформе праз відэаканферэнцыі праводзілі анлайн-кансультацыі да экзамену, сумесна “разбіралі” білеты. Вучні спрабавалі адказаць на некаторыя пытанні, прааналізаваць свой адказ, знайсці і выправіць памылкі, ацаніць адказы аднакласнікаў. Працаваць на платформе зручна: можна уступаць у зносіны тады, калі выпадае вольны час, у розных умовах: у кватэры або на вуліцы, з тэлефона, планшэта або камп’ютара. Калі вучань не можа прысутнічаць на відэаканферэнцыі, можна яе запісаць, а праглядзець запіс можна ў любы час.

Вельмі добра і зручна, што калі валодаеш сучаснымі техналогіяміі, ведаеш правілы зносін у інтэрнэце, можна выкарыстоўваць свае гаджэты ў розных абставінах не толькі для асабістых зносін, але і для навучання. Таму ў вызначаны тэрмін вучні без праблем “прыйшлі” на экзамен па гісторыі Беларусі праз відэаканферэнцыю на платформе Zoom. Для іспытаў давялося правесці тры відэаканферэнцыі, бо іх працягласць абмежавана сарака хвілінамі. І яшчэ напярэдадні вучні вырашылі, што выбар білетаў давераць настаўніку.

Пробны экзамен паказаў, што большасць вучняў маюць нядрэнныя веды па гісторыі. Некаторым жа іспыты далі зразумець, што яшчэ неабходна папрацаваць над білетамі, каб быць больш паспяховымі пры здачы дзяржаўнага экзамену ў чэрвені.

Наталля КУДАШ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 5 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий