Працоўнае лета

- 20:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На працягу першага летняга месяца ў сярэдняй школе № 5 Смаргоні пачала работу вытворчая брыгада. Дзеці будуць выконваць дробныя рамонтныя работы і добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі.

Усяго ў брыгадзе 26 навучэнцаў IX класаў, якім ужо споўнілася 14 гадоў. З вялікім энтузіязмам яны пачалі сваю працоўную дзейнасць у першы дзень лета. Прыемнай навіной стала і тое, што ў гэты дзень яны напісалі заяву аб прыёме на працу і атрымалі сапраўдную працоўную кніжку, дзе будзе зроблены першы запіс аб іх працоўнай дзейнасці.

Кіраўніцтва дзейнасцю брыгады ажыццяўляе педагог Т.М.Муская. Таццяна Мечыславаўна каардынуе дзейнасць брыгады, ажыццяўляе кантроль, адказвае за стварэнне бяспечных умоў працы.

Галоўны вынік працы вытворчай брыгады бачыцца ў ажыццяўленні занятасці навучэнцаў грамадска-карыснай дзейнасцю, у развіцці асобы падлеткаў, набыцці імі новых сацыяльных уменняў і навыкаў, новага жыццёвага вопыту.

Алена СКРАБІНА,
класны кіраўнік IX “Б” класа сярэдняй школы № 5 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий