Напэўна, паняцце «руская літаратура» у многіх асацыіруецца з імем вялікага Пушкіна. Напярэдадні дня нараджэння паэта навучэнцы лагера працы і адпачынку «Горад майстроў» сярэдняй школы № 66 Гомеля прынялі ўдзел у чытаннях ля помніка класіку на аднайменнай вуліцы. Мерапрыемства было праведзена ў рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння і накіравана на папулярызацыю чытання, а таксама на знаёмства з творамі паэта.
Падлеткі прыйшлі на мерапрыемства з кнігамі, партрэтам А.С.Пушкіна і букетам кветак. Разам з настаўнікам рускай мовы і літаратуры А.С.Марусавым навучэнцы чыталі вершы і ўспаміналі вялікага аўтара, гаварылі пра яго біяграфію і творчасць. Перад дзецьмі выступіла дырэктар музея гісторыі Гомеля Юлія Святаславаўна Купрэева, якая расказала пра гісторыю назвы вуліцы імем А.С.Пушкіна, пра тое, што ў 1997 годзе (160 гадоў з дня гібелі паэта) яму быў усталяваны помнік у нашым горадзе.
Напрыканцы мерапрыемства была арганізавана віктарына, падчас якой падлеткі адказвалі на пытанні пра біяграфію і творчасць паэта. Атрымалася сапраўднае свята Пушкіна! Бо менавіта яго творчасць, яго руская мова прыцягваюць мільёны чытачоў у свеце і сёння.
Ала ПРАТАСАВА,
намеснік начальніка лагера працы і адпачынку
«Горад майстроў» сярэдняй школы № 66 Гомеля