Хобі на канапе

- 12:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У Лідскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі пачалі рэалізацыю новага праекта.

У апошнія гады інтэрнэт-тэхналогіі ўсё больш пранікаюць у адукацыйную сферу. З красавіка 2020 года многія навучэнцы або абмежавалі наведванне аб’яднанняў па інтарэсах, або зусім спынілі. І многія педагогі нашага цэнтра вырашылі самі «прыйсці» да дзяцей дадому. «Прыйсці» з дапамогай інтэрнэту. Першым крокам сталі Велікодныя майстар-класы. Кіраўнікі мастацкага профілю знялі на відэа працэс вырабу розных вырабаў і праз сайт нашай установы прапанавалі дзецям і дарослым уключыцца ў творчы працэс.

Далей – больш. Лінгвісты распрацавалі інтэрактыўныя анлайн заданні для сваіх вучняў. Педагогі, якія валодаюць навыкамі выкарыстання сучасных сэрвісаў сеткі Інтэрнэт і інтэрактыўных дадаткаў, падзяліліся вопытам з калегамі. У выніку да летніх каникул утварыўся значны банк матэрыялаў. Лагічным крокам стала ідэя аб’яднаць гэтыя матэрыялы ў адзіны праект. Так нарадзіўся сайт «On-line каникулы. Хобі на канапе».

Згрупаваны па напрамках кантэнт дае магчымасць як працягнуць заняткі тым, хто наведваў гурткі на працягу навучальнага года, так і паспрабаваць сябе ў творчасці пачаткоўцам. Можа быць, гэты вопыт прывядзе іх да нас у цэнтр творчасці ў наступным навучальным годзе. А нашы педагогі ўсё лета будуць папаўняць сваю інтэрактыўную метадычную скарбонку і дзяліцца лепшымі напрацоўкамі з вамі.

Сяргей ВЕРАЦІЛА,
загадчык аддзела Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий