Не проста гуляем – жыццё вывучаем!

- 14:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У летні перыяд дзеці праводзяць больш часу на паветры. Педагогі ясляў-сада № 2 Астраўца ствараюць камфортныя ўмовы для арганізацыі і правядзення работы з дзецьмі на свежым паветры ў летні перыяд.

Адна з такіх умоў – стварэнне на тэрыторыі дашкольнай установы гульнявой пляцоўкі з беларускімі матывамі. Пляцоўка “Не проста гуляем – жыццё вывучаем!” мае на ўвазе непасрэднае знаёмства з беларускім народным этыкетам, фальклорам, нацыянальнымі касцюмамі, лялечным тэатрам, народнымі святамі.

Дзеці з задавальненнем вывучаюць беларускую мову не толькі ў группе, але і на дзіцячай пляцоўцы. Гуляюць у беларускія народныя гульні, праводзяць забавы, святы, водзяць хараводы, спяваюць беларускія народныя песні, развучваюць вершы на роднай мове, знаёмяцца з жыццём продкаў.

Ірына ПЕРКА,
загадчыца ясляў–сада № 2 Астраўца

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий