Прыйшоў у госці Айбаліт

- 0:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пакуль дзеці маленькія, клопаты пра зберажэнне іх здароўя кладзецца на плечы дарослых. У першую чаргу, на плечы бацькоў. Але ж і педагогі ясляў – сада № 12 Навагрудка ўносяць вялікі ўклад у работу па зберажэнні і ўмацаванні здароўя дзяцей.

У мэтах фарміравання здаровага ладу жыцця з нашымі выхаванцамі праводзіцца шэраг мерапрыемстваў на свежым паветры: ранішняя гімнастыка, музычныя і фізкультурныя заняткі, розныя забавы, святы, дні здароўя. Асабліва цікавымі для дзяцей былі музычна-спартыўныя святы. Дзеці другой малодшай групы пабывалі ў гасцях у бабулі Васіліны, дзе сустрэліся з хатнімі жывёламі. Малыя з радасцю гулялі з імі ў гульні, пелі песні, танцавалі, удзльнічалі ў інсцэніроўцы “Кураняты”.

Да выхаванцаў сярэдніх груп на свята завіталі бабуля Шапакляк, Карлсан, доктар Айбаліт. З бабуляй Шапакляк дзеці рабілі вясёлую зарадку, вадзілі карагоды, чыталі вершы, з Карлсанам адгадвалі загадкі, гулялі ў рухомыя гульні, пелі вясёлыя песні, удзельнічалі ў спаборніцтвах, дзе паказалі свае ўменні, спрыт, хуткасць, кемлівасць.

Доктар Айбаліт даў дзецям карысныя парады па ўмацаванні і зберажэнні здароўя.

Тэрэса СНЯГІР,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

   

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий