Пагулялі ў “Беларусіяду”

- 19:59БРЕСТЧИНА, Регионы

 

З нагоды Міжнароднага алімпійскага дня ў нашым аздараўленчым лагеры “Весяляты” адбыліся Малыя алімпійскія гульні “Беларусіяда”. Нягледзячы на тое, што ў іх удзельнічалі дзеці, барацьба за перамогу назіралася нежартоўная.  

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства кіраўнік фізвыхавання Я.С.Бабко павіншавала яго ўдзельнікаў і пажадала ім поспехаў. У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшоў алімпійскі Мішка (музычны кіраўнік Н.М.Кляўчэня), які расказаў ім пра сімвалы і сімволіку Алімпійскіх гульняў. Дашкольнікі даведаліся, дзе і калі ў наступным годзе пройдуць летнія Алімпійскія гульні, у якіх відах спорту будуць спаборнічаць спартсмены. Пасля гутаркі з Мішкам дзеці выканалі размінку з гантэлямі і выйшлі на старт.

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды “Спартсмены” і “Алімпійцы”, для якіх былі падрыхтаваны эстафеты “Перадай эстафетную палачку”, “Скачкі ў мяшках”, “Пераадолей перашкоду”, “Футбольны фрыстайл”, “Юныя баскетбалісты”, “Бадмінтон” і інш. Удзельнікі з вялікім азартам пераадольвалі перашкоды, дапамагалі адно аднаму, перажывалі і радаваліся. Усе каманды паказалі спрытнасць, хуткасць, кемлівасць і імкненне да перамогі. У напружанай барацьбе перамагла дружба. Усе атрымалі алімпійскія медалі.

Падчас мерапрыемства дзеці адкрылі для сябе яркі, цікавы і захапляльны свет спорту. Педагогі і іх выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Яўгенія БАБКО,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 4 Ганцавіч

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий