Далонька сям’і Кастусевічаў

- 9:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Добрай традыцыяй стала правядзенне ў Навагрудскім раёне конкурсу шматдзетных сем’яў “Уладар сяла”, які садзейнічае замацаванню маладых сем’яў у вёсцы, павазе да прафесій сельскіх працаўнікоў.

Сёлета на конкурс адправілася і сям’я Кастусевічаў, маці якой працуе ў Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе. Гэтую ж установу адукацыі наведваюць і двое дзяцей: дачка Надзея – вучаніца 2-га класа, а маленькі Данііл – пакуль яшчэ выхаванец дзіцячага садка. Педагогі і выхавальнікі нашай школы арганізавалі групу падтрымкі маладой шматдзетнай сям’і.

Сям’я гэтая далоньцы падобная, іх пяцёра: бацька, маці, дзве дачкі і сын. Вялікі палец – бацька і муж Андрэй, ён сіла, апора і надзея сям’і, на ім трымаецца ўся сістэма ўзаемаадносін і зладжанасці. Указальны палец – маці і жонка Алена – сама пяшчота, мяккасць далонькі.

Сярэдні пальчык – дачка Надзея – першынец, пачатак зараджэння паўнавартаснай сям’і. Безназоўны пальчык – сын Данііл – той, хто заўсёды поўны энергіі і сіл. Мізінчык – дачушка Вера – маленечкі і непаўторны цуд сям’і. Усе пальчыкі трываласцю, адзінствам, надзейнасцю, узаемападтрымкай злучаны ў адзінае цэлае. Ад гэтага рух кожнага з элементаў далонькі адчувальны (прыемна або хваравіта) для астатніх. У цяжкія хвіліны далонька сям’і Кастусевічаў сціскаецца ў цвёрды кулак, гатовы даць адпор усім нягодам і непрыемнасцям, усе групуюцца і гатовыя дапамагчы адно аднаму.

Сям’ю Кастусевічаў усе добра ведаюць за карысныя справы і актыўнасць. Тата вядомы ў аграгарадку Пятрэвічы як адказны за будаўнічыя работы ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Заўсёды з’яўляецца актыўным удзельнікам цікавых мерапрыемстваў: удзельнічае ў спаборніцтвах па футболе, спартландыі “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”; у перыяд навагодніх святаў усталёўвае ў аграгарадку галоўную елку, ён спецыяліст у галіне суботнікаў і іншых сацыяльна значных спраў. Мама – кулінарных спраў майстар, прычым не толькі дома, яна заўсёды ўдзельнічае ва ўсялякіх кулінарных конкурсах на лакальным узроўні. А яшчэ маці Алена – актыўны ўдзельнік такіх мерапрыемстваў аграгарадка, як “Купалле”, “Пятроўскі вянок”, “Яблычны спас”, свята вёскі, спявае ў вакальнай групе “Іскры” мясцовага дома культуры. Зразумела, у такіх бацькоў растуць годныя дзеці. Яны яшчэ толькі пачынаюць свой жыццёвы шлях, але ўжо абяцаюць радаваць матулю і тату сваімі дасягненнямі.

Далонька Кастусевічаў – цудоўная і дружная сям’я, ведаць якую і сябраваць з якой – гонар.

Аксана ЗАСАДЗІНСКАЯ,
намеснік дырэктара Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродзенскайвобласці
Фота Наталлі ЮШКЕВІЧ

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий