Рознакаляровыя паветраныя шары – гэта заўсёды сімвал свята, дзяцінства і лета. Без рознакаляровых паветраных шароў не абыходзіцца ніводнае святочнае мерапрыемства для дзяцей.
Вось і ў нашым дзіцячым садзе прайшло свята паветраных шароў. Да дзяцей завітаў вясёлы Нехачуха, які дапамог выхавальнікам зрабіць свята незабыўным. Нехачуха смяшыў дзяцей, загадваў цікавыя загадкі, гуляў у розныя гульні, запрашаў дзяцей танцаваць, спяваць вясёлыя песні і чытаць вершы.
Кожнае дзіця атрымала магчымасць праявіць свае ўменні, творчасць, самастойнасць, кемлівасць.
Дзякуючы такім мерапрыемствам, выхаванцы набываюць упэўненасць, веру ў свае здольнасці. У дзяцей развіваюцца дабразычлівасць, дабрата, узаемадапамога, кемлівасць.
Свята выдалася радасным, вясёлым, доказ гэтага – вясёлы звонкі дзіцячы смех, шчаслівыя ўсмешкі на тварах дзяцей і мора рознакаляровых паветраных шароў.
Вольга ШЫРОКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка