Слова “пленэр” паходзіць з французскай мовы і азначае “чыстае паветра”. Менавіта такі фармат святочнага мерапрыемства, якое прысвечана аднаму з афіцыйных свят Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, быў абраны ў сярэдняй школе № 5 Мастоў. А свята гэта – 20 чэрвеня – Дзень піянерскага кастра.
Жыцце ўносіць свае карэкціроўкі, і ў гэтым годзе на свежым паветры піянеры, замест традыцыйнага вогнішча, прынялі ўдзел у арт-майстэрні. Маючы на ўвазе мэты духоўна-патрыятычнага выхавання, мастацка-эстэтычнага развіцця асобы, а таксама эклагічнае развіццё дзяцей, мы размеркавалі актыўнасць на некалькі блокаў.
Першая старонка мерапрыемства – гістарычная. Мы ўспомнілі і паўтарылі галоўныя піянерскія сімвалы і законы. Другі этап – творчы. З палітрамі і пэндзлямі нашы піянеры з задавальненнем малявалі піянерскі касцёр. Ва ўтульным дворыку школы, якая тоне ў зеляніне, побач з маляўнічымі дагледжанымі клумбамі, старанна высаджанымі педагогамі і вучнямі школы, на свежым чэрвеньскім паветры!
Ні адно свята сучаснай моладзі не абыходзіцца без фотасесіі. І мы не адстаем! З задавальненнем юныя актывісты рабілі сэлфі, фатаграфаваліся на тэрыторыі школы. Паглядзіце, якія цудоўныя здымкі зараз упрыгожваюць нашы альбомы і старонкі ў сацыяльных сетках.
У выніку сустрэчы ніхто не застаўся без увагі. Памятныя дыпломы і падарункі з сімволікай БРПА атрымаў кожны ўдзельнік пленэра.
Наталля СОХАН,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Мастоў