Працуе клуб NON.STOP.

- 10:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Школьныя клубы сярэдняй школы № 5 Навагрудка неад’емная частка летняга адпачынку навучэнцаў. На працягу ўсяго лета кожны жадаючы можа выбраць адзін з прапанаваных клубаў і стаць яго актыўным удзельнікам.

У чэрвені ў нашай школе актыўна працаваў клуб NON.STOP. Клуб аб’яднаў хлапчукоў і дзяўчынак, якія імкнуцца паглыбіць свае веды ў галіне здароўя чалавека, быць здаровым, весці і прапагандаваць здаровы лад жыцця. Навучэнцы прадэманстравалі сваё акцёрскае майстэрства ў гульні “Суд над шкоднымі звычкамі”, правялі піяр-акцыю “Зрабі правільны выбар”. Нікога не пакінуў абыякавым удзел у дыспуце “Здаровыя дзеці – здаровая краіна”. Вынікам працы клуба стала памятка “Прафілактыка шкодных звычак”, якую распрацавалі старшакласнікі.

Тыдзень атрымаўся цікавым і пазнавальным. Удзельнікі клуба яшчэ раз нагадалі сабе і іншым, што шкодныя звычкі не прыносяць здароўя чалавеку.

Наталля МАЦКО,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 5 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий