Стыльна і пазітыўна

- 10:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Лета – цудоўная пара года для адпачынку. Хтосьці адпачывае ў вёсцы, а нехта адпачывае ў летнім школьным лагеры Дружба сярэдняй школы № 5 Смаргоні.

Пад дэвізам “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна!” прайшоў восьмы дзень у лагеры, прысвечаны здароваму ладу жыцця. Раніца пачалася, як звычайна, з праверкі стану здароўя, зарадкі і смачнага сняданку. На працягу дня прайшло шмат мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне і замацаванне навыкаў здаровага ладу жыцця: “Правілы асабістай гігіены”, інтэлектуальны батл “Першынство знаўцаў”, гульня-тэрапія “Рознакаляровы свет здароўя”, гадзіна здароўя “Волатаўская наша сіла”.

На аснове гульнявых заняткаў, рухомых гульняў, прачытаных твораў дзеці выдатна засвоілі, што здароўе – гэта галоўная каштоўнасць чалавечага жыцця. Каб захаваць і ўмацаваць сваё здароўе, неабходна весці здаровы лад жыцця, займацца фізкультурай і спортам, выконваць рэжым дня, правільна харчавацца, беражліва ставіцца да свайго арганізму.

Настасся БАБЕЙ,
настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Смаргоні

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий