У гонар жанчыны

- 17:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Немагчыма пераацаніць вялікі ўклад, які ўнеслі ў Перамогу жанчыны. Менавіта гэта і стала асноўнай ідэяй тэматычнай экспазіцыі “У вайны не жаночы твар…”, якую ва ўрачыстых абставінах адкрылі дырэктар сярэдняй школы № 5 Навагрудка Анжаліка Іванаўна Рэдзька і аўтар праекта, настаўніца працоўнага навучання Людміла Аляксандраўна Макарэвіч.

Экспазіцыя ўяўляе сабой трыпціх – прысвячэнне мужнасці і подзвігу жанчыны на вайне. Першая частка прысвечана жанчынам з вогненнай перадавой. На франтах Вялікай Айчыннай вайны побач з мужчынамі ваявала больш за 1 мільён жанчын: сувязісткі, лётчыцы, снайперы, разведчыцы, танкісткі. Усім ім было ад 15 да 30 гадоў. Другая частка экспазіцыі прысвечана працы жанчыны ў тыле. Гераічную вахту ў імя агульнай Перамогі над ворагам мужна неслі 15 мільёнаў жанчын. Трэцяя частка расказвае пра жанчын Навагрудчыны, якія змагаліся на франтах, былі актыўнымі ўдзельнікамі падпольнага руху, пазналі цяжар фашысцкай акупацыі.

Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству надало выступленне навучэнцаў 10-га класа, якія пранікнёна чыталі вершы і выконвалі ваенныя песні.

Аляксандра БУЖЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 5 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий