Летапіс следапытаў

- 19:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Вось і падышла да канца змена ў лагеры “Следапыт” ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе. На працягу змены выхаванцы штодня здзяйснялі паходы па запаведных сцежках, збіраючы неабходную інфармацыю для афармлення летапісу “Запаведныя сцежкі следапытаў”.

На сцежцы “Памяць” юныя следапыты наводзілі парадак каля месцаў захаванняў загінулых герояў, збіралі звесткі пра іх.

“Эка-сцежка” дала магчымасць следапытам адправіцца ў эка-экспедыцыі, рэйды-дэсанты і пакінуць свае добрыя сляды ў прыродзе.

Самай пазнавальнай стала сцежка “Юнага турыста”. Следапыты даведаліся пра цікавыя факты і славутасці мястэчка Уселюб і сабралі багаты матэрыял.

Уся сабраная інфармацыя была размешчана ў летапісе “Запаведныя сцежкі следапытаў”. Спадзяёмся, што летапіс зойме годнае месца ў школьным музеі.

Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара лагера

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий