- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Юныя следапыты – за бяспеку

 

 

Цікава, займальна і карысна праходзіць летні адпачынак дзяцей у школьным аздараўленчым лагеры “Юны следапыт”. У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” у лагеры быў аб’яўлены Дзень бяспекі.

“Агонь – наш сябар і наш вораг” – пад такой назвай прайшла хвілінка бяспекі. У гэты дзень сумесна з медыцынскім работнікам быў праведзены практычны занятак па аказанні першай медыцынскай дапамогі. Дзеці прагледзелі відэафільм пра ратавальнікаў, а галоўнай падзеяй дня стала сустрэча з супрацоўнікамі Навагрудскага РАНС. Ратавальнікі не толькі расказалі дзецям пра сваю службу, але і правялі з выхаванцамі лагера цікавыя мерапрыемствы. За актыўны ўдзел у іх школьнікі атрымалі памяткі пра правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях і салодкі прыз – спелую чарэшню.

Наталля СКВАРАДА,
выхавальнік школьнага аздараўленчага лагера “Юны следапыт” Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ