“Кеды” ідуць у двор

- 8:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У летні час у навучэнцаў павінен быць актыўны адпачынак не толькі ад школы, але і ад гаджэтаў, з якімі дзеці звычайна бавяць увесь свой вольны час. Гэтым летам асаблівы актыўны адпачынак прапанаваў навучэнцам спартыўны клуб “Кеды” сярэдняй школы № 5 Навагрудка.

Кожны дзень клуба быў насычаным: хлопчыкі і дзяўчынкі ўзялі ўдзел у спартыўнай віктарыне “Знаўцы спорту”, паказалі сваю фізічную падрыхтоўку падчас правядзення спартландыі “Усе на старт”, пабывалі ў ролі спартыўных эрудытаў у гульні “Усё пра спорт”. Але самым цікавым для ўсіх стала правядзенне мерапрыемстваў для малодшых сяброў.

Каб запрасіць у клуб яшчэ больш ўдзельнікаў, старшакласнікі абулі кеды і наведалі спартыўныя пляцоўкі бліжэйшых жылых раёнаў. У дварах былі арганізаваны сумесныя спартыўныя спаборніцтвы, гульні, турніры, майстар-класы па фізічнай падрыхтоўцы. Такі адпачынак, безумоўна, спадабаўся дзецям, бо ён падняў ім настрой і дадаў энергіі.

Марына САЛАЎЯН,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 5 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий