- ВІЦЕБШЧЫНА, Рэгiёны

Да новых сустрэч!

 

 

Вось і адбылося ўрачыстае закрыццё профільнага лагера “Юныя таленты”, адгучалі смех, песні і апошнія музычныя акорды забаўляльнай гульнявой праграмы “Лета – лепшая пара”.

Наш лагер працаваў у чэрвені на працягу 18 рабочых дзён. За гэты час выхаванцы змаглі наведаць шмат цікавых мясцін. Адбыліся экскурсіі ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (праект “Галава, якая гаворыць”), ГРАНС (з мэтай правядзення акцыі “Горад без дыму і тытуню”), музей архітэктуры Сафійскага сабора, Цэнтр культуры “Полацк”, Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур, а таксама аддзелы турызму і актыўнага адпачынку, экалагічнага выхавання Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Таксама нашы выхаванцы змаглі падрабязней пазнаёміцца са славутасцямі роднага горада, яго памятнымі знакамі.

На працягу лагернай змены нашы педагогі распрацавалі і правялі майстар-класы для дзяцей з улікам іх інтарэсаў і патрэб: па вырабе мяккай цацкі і ўпрыгожванняў са скуры, нанясенні аквагрыму, дэкаратыўным роспісе футболкі, ганчарнай справе, стварэнні ўпрыгожванняў для валасоў. Уся выхаваўчая работа нашага лагера адлюстравана ў творчым праекце “Полацк: мінулае, сучаснасць і будучыня”.

Юныя таленты з профільнай змены змаглі пасябраваць і адчуць сябе адной дружнай згуртаванай сям’ёй. Мы рады бачыць усіх выхаванцаў у аб’яднаннях па інтарэсах у новым навучальным годзе!

 Наталля СЛЯПЦОВА

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ