Падарожжа ў краіну Хіміі

- 7:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

На базе лагера “Лесавічок”, які працуе пры Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна, прайшло хімічнае шоу пад назвай “Нерэальна ў рэальным”.

Дзяўчынкі і хлопчыкі патрапілі ў хімічную лабараторыю і пазнаёміліся з рознымі хімічнымі злучэннямі, а таксама з іх ператварэннем у іншыя рэчывы.

У ходзе хімічнага шоу навучэнцы маглі назіраць змены колераў, атрыманне агню, вывяржэнне хімічных вулканаў, выдзяленне газаў. Некаторыя выхаванцы змаглі самі паўдзельнічаць у эксперыментах і зрабіць маляўнічыя фатаграфіі. Мэтай нашага шоу было пазнаёміць дзяцей з рознымі рэчывамі, якія ўваходзяць у склад матэрыі, а таксама папулярызаваць вучэбны прадмет “Хімія”.

Алег ХАРТОЎСКІ,
дырэктар лагера Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий