Горад бяспекі на дзіцячай пляцоўцы

- 13:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Выхаванцы старшай групы ясляў-сада № 34 Ліды прынялі ўдзел у квест-гульні “Горад бяспекі”.

Мэта такога мерапрыемства – навучыць дзяцей бяспечным паводзінам, каб зберагчы ад няшчасных выпадкаў у розных сітуацыях. Правілы бяспечных паводзін на дарогах – тэма сёння вельмі актуальная, а для дашкольнай адукацыі – гэта яшчэ і адна з найважнейшых задач. Веды, закладзеныя з маленства, трывала застаюцца ў памяці. Калі ж пазнанне ідзе праз гульню, успрыманне інфармацыі падвойваецца.

Квест-гульня “Горад бяспекі” – выдатная падстава ў гульнявой форме замацаваць уяўленні дашкольнікаў пра правілы дарожнага руху, даць ім магчымасць прадэманстраваць свае веды і ўменні арыентавацца ў дарожнай сітуацыі. Нашы выхаванцы з захапленнем адгадвалі загадкі пра дарожныя знакі, разглядалі ілюстрацыі з дарожнымі сітуацыямі на вуліцы і дарозе, з правіламі паводзін у транспарце, гулялі ў дыдактычныя гульні “Вызначы знак”, “Правільна – няправільна”, “Юны пешаход”, “Сігналы рэгуліроўшчыка”, канструявалі вуліцы горада на гульнявым макеце і г.д.

                   

Замацаваць асновы бяспекі на дарогах максімальна наглядным спосабам без рызыкі для здароўя дае магчымасць пляцоўка для практычнага навучання дзяцей правілам дарожнага руху. Імітацыя дарог і элементаў гарадской інфраструктуры, дарожная разметка, дарожныя знакі на гульнявой пляцоўцы дзіцячага сада дазволілі выхаванцам старшай групы пабываць у ролі і пешаходаў, і вадзіцелей, і супрацоўніка ДАІ, а галоўнае – павысіць пачуццё адказнасці за асабістую бяспеку, паважлівае стаўленне да правілаў дарожнага руху.

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды

 

                   

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий