Пятая працоўная чвэрць

- 12:21МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

 

У Лапаціцкай сярэдняй школе Слаўгарадскага раёна стала ўжо традыцыяй арганізоўваць дзейнасць падлеткаў у форме працоўных брыгад. Такая работа магчымая дзякуючы супрацоўніцтву з упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва.

Дзеці з вялікім жаданнем працуюць у складзе брыгады, бо тут яны атрымліваюць магчымасць з карысцю правесці вольны час, замацаваць прафесійна-працоўныя навыкі, а таксама мець зносіны і сябраваць. Арганізацыя працоўных брыгад – гэта не толькі спосаб заняць дзяцей карыснымі справамі падчас летніх канікул, але і прадастаўленне дзецям магчымасці атрымаць свой першы заробак.

З 20 ліпеня працоўная брыгада з чатырох дзяўчат Вікі Цімафеевай, Сашы Шукайлавай, Веранікі Нішчымнай і Ксюшы Івановай прыступіла да працы. Пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Наталлі Уладзіміраўны Кавалёвай дзяўчынкі шылі камплекты пасцельнай бялізны для дзіцячага сада. Праца вельмі адказная, але ў той жа час і цікавая.

Дзяўчынкі працавалі з натхненнем, з’яднана і добрасумленна – працаваць ім падабалася. Як сказала Саша Шукайлава, “калі побач такі творчы настаўнік, як Наталля Уладзіміраўна, любая справа па плячы”.

Таццяна ІЛЬЯНКОВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Л
апаціцкай сярэдняй школы Слаўгарадскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий