Патрыёт сваёй краіны

- 9:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

“Я патрыёт сваёй Радзімы” – такое мерапрыемства адбылося ў 3-м класе Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна.

Адказы дзяцей на пытанне “Патрыёт – гэта хто?” былі розныя. Хтосьці лічыў патрыётам таго, хто любіць сваю маці, бацьку, сваіх родных. Іншыя казалі, што гэта чалавек, які жыве ў сваім доме, у тым доме, дзе ён нарадзіўся і вырас.

У ходзе мерапрыемства рабяты далі вызначэнні слоў радзіма, грамадзянін. На кожную літару гэтых слоў трэцякласнікі падабралі словы-характарыстыкі, якія, па іх меркаванні, да іх падыходзяць. Гэта былі словы родны, дабрыня, гонар. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі прыказкі пра Радзіму, пра бацькоў, родную хату і малую радзіму у гульні “Збяры прыказку”.

Вялікая ўвага была нададзена сімвалам Рэспублікі Беларусь. Рабяты самастойна дома падрыхтавалі выступленні пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, гісторыю іх узнікнення. А падчас мерапрыемства ўсё гэта распавялі сваім аднакласнікам. Затым дзеці пагулялі ў гульню “Беларускае лато”, дзе замацавалі атрыманыя веды.

У канцы класнай гадзіны трэцякласнікі зноў адказалі на пытанне “Патрыёт сваёй Радзімы – хто ён?” і параўналі свае адказы з папярэднімі. Вучні прыйшлі да высновы, што той патрыёт, хто ў першую чаргу любіць сваю краіну, ганарыцца сваёй Радзімай. А Радзіма – гэта вельмі шмат чаго. Гэта і сцяжынка з бродам праз ручай, і птушкі, якія ляцяць над роднай хатай. Гэта вялікія гарады і маленькія вёсачкі. Гэта імёны людзей. Гэта бацькі. Напэўна, нездарма, са шчымлівым сумам слухаем мы песні ваенных гадоў. Напэўна, нездарма, са шчымлівым сумам слухаем песні ваенных гадоў і, нізка схіліўшы галовы, урачыста маўчым ля помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны і абяцаем заўсёды быць годнымі памяці нашых дзядоў, якія падарылі сваім нашчадкам свабоду і жыццё.

Дзеці зразумелі, што патрыятызм жыве ў чалавечым сэрцы нязгаснай іскрай, гатовай разгарэцца рашучым полымем у цяжкую для любімай Айчыны гадзіну.

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 3-га класа
Клайшанскай базавай школы раёна Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий