Адзначаны граматамі і дыпломамі

- 17:37МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” прайшоў форум лідараў БРПА “Піянерскія інавацыі”. Форум быў прысвечаны 30-годдзю беларускай піянерскай арганізацыі. У ім прынялі ўдзел 150 чалавек лідараў і актывістаў БРПА з усіх рэгіёнаў краіны. Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства адукацыі, ЦК ГА БРСМ.

Галоўнай фішкай форуму стала поўнае пераўвасабленне дэлегатаў у жыхароў краіны дзяцінства. Яны былі падзеленыя на шэсць атрадаў, якія ўзначалілі важатыя НДЦ “Зубраня”. Атрады наведвалі трэнінгі, экскурсійныя праграмы, опэн-эйр “Ля вогнішча”, майстар-класы і многае іншае. Кожны дзець форуму быў па-свойму насычаным.

Вынікам фестывалю стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых педагогаў і старшынь. Міністр адукацыі Ігар Карпенка ўручыў граматы лепшым піянерважатым Магілёўскай вобласці: педагогу-арганізатару сярэдняй школы № 8 Магілёва Кацярыне Ігараўне Селюковай і педагогу-арганізатару сярэдняй школы № 4 Асіповіч Алесі Уладзіміраўне Букач. Старшыня ЦС БРПА Аляксандра Ганчарова ўручыла дыпломы і падарункі лепшым тэрытарыяльным саветам вобласці – Магілёўскаму райсавету БРПА (старшыня – Ірына Аляксандраўна Сапожнікава) і Касцюковіцкаму райсавету БРПА (старшыня – Святлана Іванаўна Краўцова).

Алена МАЛДАВАНАВА,
старшыня Магілёўскай абласной піянерскай

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий