Сем колераў вясёлкі

- 10:17МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Тыдзень дадатковай адукацыі ў Круглянскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка” прайшоў пад дэвізам “Сем колераў вясёлкі”.

Тыдзень дадатковай адукацыі даў навучэнцам і іх бацькам магчымасць акунуцца ў свет творчасці, песень і танцаў, фантазій, сугучча народных і сучасных промыслаў. У гэтыя дні для дзяцей і іх бацькоў прайшлі разнастайныя мерапрыемствы. Палітра іх творчасці была вельмі шырокай.

Пачалося ўсё з дня адчыненых дзвярэй “Сем колераў вясёлкі”, падчас якога для прысутных была праведзена экскурсія па цэнтры і вучэбных кабінетах. Дзеці і бацькі маглі пазнаёміцца з педагогамі, іх дзейнасцю ў працэсе майстар-класаў у аб’яднаннях дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці. Майстар-класы таксама прайшлі і ў гарадскіх школах.

А на гарадскім стадыёне адбылася спартыўна-гульнявая праграма “Мы разам!”. Вясёлыя гульні, спартыўныя конкурсы і эстафеты нікога не пакінулі абыякавым. Усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Спартыўна-гульнявая праграма “Быць здаровым – гэта стыльна” адбылася таксама на базе Цяцерынскага навучальна-педагічнага комплексу.

У гульнявым пакоі інтэрната ПМК-92 ААТ “Магілёўвадбуд” для дзяцей і бацькоў працавала творчая майстэрня “Жыццё ў стылі ЭКА”, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць зрабіць выраб з прыроднага матэрыялу.

Святы двара – гэта выдатная магчымасць для рабят пазнаёміцца з новымі напрамкамі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах, стаць удзельнікамі займальных падарожжаў у свет творчасці. Такое свята “Усяму пачатак тут, у краі маім родным…” правялі педагогі на гульнявой пляцоўцы інтэрната Круглянскага УКП “Жылкамгас”.

На базе інтэрната Круглянскай ПМК-266 прайшло мерапрыемства “Фантан жаданняў. У свеце творчасці”. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у майстар-класе па пашыве мяккай цацкі, квілінгу, вырабе лялек-абярэгаў і многіх іншых. Усе ўдзельнікі змаглі не толькі атрымаць станоўчыя эмоцыі, але і запісацца ў аб’яднанні па інтарэсах і азнаёміцца з раскладам заняткаў.

Такім чынам, тыдзень дадатковай адукацыі спрыяў актыўнаму прыцягненню дзяцей і падлеткаў да заняткаў творчасцю, развіццю сваіх здольнасцей і задаткаў у вольны ад вучобы час, а таксама павышэнню матывацыі педагогаў да пошуку новых ідэй і нестандартных рашэнняў у працы. Бо наша праца пабудавана з улікам унікальнасці і непаўторнасці кожнага дзіцяці і накіравана на максімальнае развіццё падрастаючага пакалення.

Таццяна КУБЕКА,
педагог-арганізатар
Круглянскага раённага цэнтра творчасці
дзяцей і моладзі “Вясёлка”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий