- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

“Мой край, мой рай, мая Клімаўшчына!”

 

Пад такой назвай у 3-м класе сярэдняй школы № 4 Клімавіч у рамках Года малой радзімы напярэдадні святкавання Дня вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшло тэматычнае выхаваўчае мерапрыемства.

Яго галоўная мэта – выхаванне ў вучняў духу грамадзянскасці і патрыятызму, прывіццё дзецям пачуццяў любові да малой радзімы і гонару за яе, пашырэнне іх ведаў пра свой родны край.

Падчас мерапрыемства дзеці развівалі свае творчыя здольнасці: з задавальненнем чыталі і слухалі вершы паэтаў-землякоў пра свой горад, працавалі з картай Магілёўскай вобласці і Клімавіцкага раёна, глядзелі відэа-ролікі і слухалі песні пра родны край.

Весела і пазнавальна была праведзена завочная экскурсія па памятных мясцінах Клімаўшчыны. Навучэнцы з цікавасцю слухалі легенду пра паходжанне Клімавіч, паведамленне пра сучасны горад і яго дасягненні, а затым актыўна адказвалі на пытанні віктарыны пра сваю малую радзіму.

Вынікам мерапрыемства стала хвілінка мастацтва. Дзеці пастараліся ў малюнках перадаць свае адносіны да роднага краю. Хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі спадабалася мерапрыемства, якое дапамагло ім адчуць любоў і душэўную цеплыню да сваёй Айчыны.

Алена ІВАНЦОВА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 4 Клім
авіч

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ