Еўрапейскі тыдзень мабільнасці ў Вераб’евічах

- 14:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы і педагогі Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы далучыліся да Еўрапейскага тыдня мабільнасці.

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці традыцыйна праводзіцца з 16 верасня кожнага года і завяршаецца 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля. Сёлета тэматыка тыдня была прысвечана прасоўванню нізкавугляродных відаў транспарту – мабільнасць без шкодных выкідаў. Дэвіз 2020 года –“Выбірай, на чым перамяшчацца”.

На працягу тыдня прайшоў шэраг мерапрыемстваў: конкурс фота “Для веласіпеда кожнае надвор’е любата”, конкурс малюнкаў “Эка-транспарт будучыні”, кніжна-ілюстрацыйная выстава “Рух – гэта жыццё”, праведзены інфармацыйная гадзіна“Еўрапейскі тыдзень мабільнасці – 2020: мабільнасць без шкодных выкідаў”, акцыя “Крок за смеццем”. Прыняўшы ўдзел у гэтай акцыі, вучні нашай школы ачысцілі ўчастак лесу. Яны ўзброіліся граблямі, мяшкамі для смецця і адправіліся наводзіць парадак. Прайшлі хлопчыкі і дзяўчынкі ў выніку 0,3 га і былі прыемна здзіўлены, што смецця сабралася не так ужо і шмат.

У апошні дзень тыдня, 22 верасня, педагогі і работнікі школыпа магчымасці прыехалі на працу на веласіпедах або прыйшлі пешшу. А навучэнцы ў гэтыдзеньаформілі газету “Дзень без аўтамабіля”.

Мы разумеем, што ў сучасных умовах цалкам адмовіцца ад аўтамабіляў проста немагчыма, але палічылі сваім абавязкам нагадаць грамадскасці пра праблемы, якія нясе з сабой аўтатранспарт.

Надзея ДРАНІЦА,
настаўнік фізікі Вераб’евіцкага дзіцячага сада –
базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий