19 верасня ў рамках дэкады па прафілактыцы суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў “Мы патрэбныя адзін аднаму” у Канюхоўскім яслях-садзе – сярэдняй школе Бераставіцкага раёна адбыўся флэшмоб пад дэвізам “Усміхніся жыццю, ты яму падабаешся”.
Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у рабоце пляцовак “Пазітыў праз аб’ектыў”, “Сонца схавана ў кожным!”, музычнай пляцоўкі “Падзяліся ўсмешкай сваёй”. Удзельнікі мерапрыемства развучвалі крычалкі-матыватары, запускалі ў паветра мыльныя бурбалкі. На пляцоўцы “Зробім жыццё каляровым” вучні размалявалі папяровую “Сцяжынку жыцця” кветкамі, вясёлымі смайлікамі, сонейкамі. Кожны ўдзельнік мерапрыемства напоўніўся добрым настроем, дарыў усмешкі і кампліменты сваім сябрам. Вучні перамяшчаліся па школе, вітаючы ўсіх, з пазітыўным настроем дарылі карцінкі-матыватары і памяткі-рэцэпты добрага настрою на кожны дзень, жадалі: “Ідзіце лёгка па жыцці!”.
Жанна КЕЙПАШ,
настаўнік пачатковых класаў
Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна