У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 гарадскога пасёлка Зэльва штогод восенню праводзіцца выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу.
І вось зноў абвешчаны конкурс вырабаў “Асенні тэатр”. Педагогі прапанавалі прыняць удзел у конкурсе нашым выхаванцам і іх бацькам. Арганізуючы выставу, мы хацелі далучыць бацькоў да адукацыйнага працэсу ў дашкольнай установе. Удзел сем’яў у такіх конкурсах узбагачае сямейны вольны час, аб’ядноўвае дзяцей і дарослых у агульнай справе.
Праца з прыродным матэрыялам творчая, яна патрабуе фантазіі. Бацькі сумесна з дзецьмі змайстравалі выдатныя вырабы: пацешныя цацкі, чароўных персанажаў з любімых казак, цэлыя кампазіцыі, якія можна назваць сапраўднымі творамі мастацтва. З бульбы атрымаліся вожык і чабурашка, з агурка – конік, з кукурузы – мульцяшныя міньёны, з гарбуза – царэўна-жаба, з шышкі – птушка…
Выстава “Асенні тэатр” дзейнічала на працягу двух тыдняў, вырабы пастаянна папаўняліся і радавалі дзяцей, іх бацькоў і супрацоўнікаў установы адукацыі.
Вырабы з гародніны, на жаль, доўга не застаюцца, таму мы заўсёды робім фотаздымкі і ладзім фотавыставу, каб дзеці і бацькі маглі падзяліццца сваёй творчасцю.
Спадзяёмся, што наш конкурс вырабаў з прыроднага матэрыялу “Асенні тэатр” атрымаўся. Дзякуем усім бацькам, якія не шкадуюць часу на заняткі са сваімі дзецьмі і дапамаглі ім удзельнічаць у конкурсе.
Так у дзяцей выхоўваецца працавітасць, акуратнасць, увага да блізкіх, павага да працы. Займаючыся з дзіцём, дарослы аказвае вялікі ўплыў на гарманічнае развіццё яго асобы, а час, праведзены разам з бацькамі, неацэнны.
Святлана СКІБА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Зэльвы