- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дашкольнікі знаёмяцца з фальклорам

 

Фальклорныя святы ва ўстановах дашкольнай адукацыі маюць асобае значэнне ў фарміраванні культуры дзіцяці. Дашкольнікі знаёмяцца з народнай культурай, у іх выхоўваецца любоў да роднага краю.

Традыцыйнымі ў Наваяльнянскім яслях-садзе сталі тыдні беларускай мовы, прымеркаваныя да фальклорных свят.

Адно з такіх – “Багач”. Гэта даўняе народнае свята нашых дзядоў і бабуль. Цікавымі і змястоўнымі на працягу тыдня былі гульні, камунікатыўныя сітуацыі, сюжэтна-ролевыя і беларускія народныя гульні, імправізацыі і забавы для дзяцей. Эстэтычна і прывабна былі аформленыя беларускія куткі ў групах. Цэнтральнае месца тут, вядома, займалі “гаспадары”, якія клапоцяцца пра ўраджай і дабрабыт.

І выхаванцы, і дарослыя яшчэ раз дакрануліся да маленькай часцінкі нашай невычэрпнай крыніцы – фальклору.

             

Так педагогамі нашай установы была выкарыстана яшчэ адна магчымасць вучыць дзяцей шанаваць багацце беларускай мовы, выхоўваць цікавасць да роднага краю і нацыянальнай культуры.

Людміла ПІВАВАРЧЫК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Наваяльнянскага ясляў-сада Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Пакінуць адказ